Выстава “Нацыя кніг. Статут 1588 і старадрукі” адкрылася ў Магілёўскай гарадской Ратушы

6

Тут сабраны старадаўнія і рэдкія выданні, якія прадстаўляюць вялікую гістарычную і культурную каштоўнасць. Выстава з’явілася дзякуючы сумеснай працы Музея гісторыі Магілёва, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія выставілі тут старадрукі са сваіх старажытных калекцый.

Art_postel_rec

3

Выстава складаецца з двух этапаў: гэта Мінскі і Магілёўскі перыяды. Першага верасня выстава была адкрыта ў Мінску, а цяпер, да 22 кастрычніка, яна будзе працаваць ў Магілёве. Выстава прызначана закрануць адразу некалькі бакоў літаратурнага і надзённага жыцця нашай нацыі.

5

У дзень адкрыцця выставы Музей не застаўся і без падарункаў. Прафесар кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Універсітэта імя Аркадзя Куляшова Аляксандр Агееў перадаў сборнік сшыткаў з малітвамі, загаворамі і акафістамі, запісанымі ў савецкі час, а таксама кнігу пад назвай “Рэвалюцыйны календар”. Дарэчы, выставу “Нацыя кніг. Статут 1588 і старадрукі” ў дальнейшым плануюць папоўніць новымі рэдкімі экзэмплярамі старажытных выданняў.

4

Дзейнасць Францыска Скарыны аказала велізарны ўплыў на развіццё кнігадрукавання і пісьменства на тэрыторыі Беларусі, ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім, іншых усходнеславянскіх краінах, таму экспазіцыя «Нацыя кніг. Статут 1588 і старадрукі» дае магчымасць зазірнуць у свет старадаўніх і рэдкіх выданняў з друкарняў Полацка, Нясвіжа, Гродна, Магілёва і Вільні.

Читайте также: Вышло в свет второе издание фотоальбома «Могилев.750»

Сохранить

Сохранить

comments powered by HyperComments