Вераніка Юргелас з нацюрмортам “Тайна Мукузані” стала пераможцай выставы “Выяві сябе”

25

У Магілёве былі падведзены вынікі выставы «Выяві сябе», удзельнікам якой мог стаць любы чалавек. Пераможцу вызначалі галасы наведвальнікаў, паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

est povod

У выніку драматычнага супрацьстаяння з перавагай у адзін голас пераможцай стала Вераніка Юргелас з нацюрмортам «Тайна Мукузані».

Пераможца з’яляецца артыстам аркестра Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Жывапіс — хобі, якому яна цалкам навучылася самастойна. Пра выставу Вераніка даведалася выпадкова, пабачыўшы адну з вулічных афіш, і ўжо праз некалькі дзён пасля пачатку працы выставы аформіла і прынесла работу ў выставачную залу.

Смотрите также: В Могилёвской библиотеке прошёл “Квартирник” с участием художников, писателей и рок-группы

comments powered by HyperComments