Свята “Беларусь турыстычная” правялi ў Магiлёве

У ДУА “Сярэдняя школа №28” правялi пазнавальнае свята “Беларусь турыстычная”. Вучні разам са сваімі настаўнікамі на ўяўным цягніку адправіліся ў вялікае турыстычнае падарожжа па ўсіх абласных гарадах Беларусі. Гледачы на імгненне змаглі пабываць у Гродна, пабадзяцца па Віцебску, перанесціся на галоўную плошчу Менска,  наведць і знакамітую Брэсцкую крэпасць.

Art_postel_rec

З дапамогай творчых калектываў грамадскага прадпрыемства “Мажэліт” і “Сярэдняй школы №28”, вучні адчулі ўвесь каларыт нацыянальнай музыкі і танцаў. Падтрымлівалі антураж беларускага стылю не толькі касцюмы і ўборы выступоўцаў, увазе дзяцей былі прадстаўлены прадметы з фонду музея школы: ручнікі, усімі вядомы ткацкі станок, традыцыйныя беларускія лялькі і ежа  сталі неад’емнай часткай свята.

Пазнавальнае свята «Беларусь турыстычная» з’яўляецца заключным мерапрыемствам у цэлай серыі тэматычных тыдняў, прысвечаных Году культуры, якія праводзіліся на ўсіх прадпрыемствах і арганізацыях Ленінскага раёна на працягу года.

8 10 11 12 14 15 16 18 20

 

comments powered by HyperComments