Магілёўцаў запрашаюць наведаць штотыднёвыя беларускія чацвяргі

23
Фота прэс-цэнтра Магілёўскага гарвыканкама

2017 год азначаны знамянальнай датай — 135-годдзем з дня нараджэння выдатных дзеячоў беларускай літаратуры — Янкі Купалы і Якуба Коласа. На працягу года ў бібліятэках Магілёва праходзіў шэраг разнастайных мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілею пісьменнікаў.

est povod

Юным магілёўцам былі адрасаваны: інтэграваны ўрок «Жыццё і творчасць Я. Коласа. Лірыка», літаратурна-паэтычная гадзіна «Пуцявінамі Янкі Купалы і Якуба Коласа», гучнае чытанне «Чытаем вершы Якуба Коласа» і іншыя, паведамілі ў аддзеле бібліятэчнага маркетынгу Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса прэс-цэнтру Магілёўскага гарвыканкама.

Аматары творчасці беларускіх песняроў запрашаліся на літаратурна-паэтычныя і музычныя вечарыны «Крыніцы натхнення: Я. Купала і Я. Колас у мастацтве», «Талент, дадзены Богам» і інш.

Бібліятэка-філіял № 1, якая носіць імя Якуба Коласа, для сваіх чытачоў арганізавала і правяла наступныя мерапрыемствы: літаратурную вечарыну «Якуб Колас: у душах, у сэрцах, у песнях», цыкл экскурсій «Бібліятэка, якая носіць імя беларускага пісьменніка Я. Коласа», «Якуб Колас: старонкі жыцця і творчасці»; гадзіну літаратурнага партрэта «Пясняр зямлі беларускай», электронную прэзентацыю «Якуб Колас: жыццёвы і творчы шлях».

Международный фестиваль анимационных фильмов «Анимаёвка-2017» стартует в Могилёве

Прыцягвалі ўвагу чытачоў кніжна-ілюстрацыйныя выставы: «Песняры роднай краіны», «Пісьменнікі-юбіляры», «Планета беларускіх аўтараў», «На кожнай кнізе іх песня і голас» і іншыя.

Напярэдадні юбілейнай даты — 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа — для магілёўцаў і гасцей горада бібліятэкі падрыхтавалі цікавую і змястоўную праграму і радушна запрашаюць наведаць у лістападзе штотыднёвыя беларускія чацвяргі.

У праграме чацвяргоў: віртуальнае падарожжа «Шляхам Якуба Коласа» (дзіцячая бібліятэка-філіял № 4), літаратурная віктарына «Славутыя сыны Беларусі: Якуб Колас і Янка Купала», літаратурныя часы: «Азбука твораў» (бібліятэка-філіял № 2 імя Шамякіна), «Волаты слова народнага» (дзіцячая бібліятэка-філіял № 3). А таксама кніжныя выставы: «Я. Колас: слоў і думак сейбіт», «Сэрца пакідаю вам…», «Пад небам Якуба Коласа», «Слаўны сын зямлі беларускай», Дарогамі жыцця песняроў«.

Бібліятэка-філіял № 1 імя Якуба Коласа прапануе магілёўцам прыняць удзел у юбілейным літаратурным марафоне «Вершамі Якуба Коласа загаварыла Беларусь». У праграме: цыкл літаратурных часоў «Пясняр роднай зямлі», завочнае падарожжа ў Дзяржаўны музей імя Якуба Коласа, паэтычная старонка «Родныя вобразы Якуба Коласа», мультымедыйная прэзентацыя на вершы Якуба Коласа «Каханне» і шмат іншага.

Магілёўцаў запрашаюць далучыцца да юбілейных мерапрыемстваў.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 42-83-53.

Сохранить

comments powered by HyperComments