Прыйшла каляда – адчыняй варата!

14

Каляды – свята, якое  заўсёды лічылася містычным і мела сакральны сэнс, звязаны з сонцам, земляробствам, новым ураджаем, а значыць – з дабрабытам і шчасцем.

Art_postel_rec

Народнае зімовае свята сустрэлі ў Гімназіі №1 г. Магілёва, дзе вучні і настаўнікі беражліва захоўваюць і шануюць традыцыі нашых продкаў.

Кажан Ірына, выхавальнік: “Каляды – гэта цудоўнае свята, і наша гімназія з вялікім задавальненнем праводзіць яго кожны год. А нашы дзеткі ўдзельнічаюць у гэтым свяце заўсёды з добрым настроем”.

Каляды заўжды – свята вясёлае. Лічылася, што толькі вяселле, шумлівыя гулянні могуць напалохаць містычных злыдняў ды аберагчы людзей ад іх. Таму і ў гімназіі ў імправізаванай беларускай хаце правялі дзейства-мініспектакль з вясёлымі гульнямі, танцамі, забавамі ды песнямі. Пабачыць можна было і галоўных персанажаў, без якіх не абыходзіліся Каляды: дзед и баба, цыгане, чорт, каза, мядзведзь.

Адна з яркіх традыцый зімовага свята, якая дайшла да сучаснасці – гэта калядаванне. На Каляды вадзiлi «Казу», каб  быў добры ўраджай, «Мядзведзя», каб у сям’i ўсе былi здаровыя i багатыя. Сярод калядоўшчыкаў быў i зорканоша, якi насiў зорку – сiмвал дабра i святла. Моладзь спявала песнi – калядкi і шчадроўкi, жадалі гаспадарам багацця, здароўя ды сямейнага ладу, а за гэта атрымлівалi пачастункі. Лічылася: што калядоўшчыкі пажадаюць – тое й будзе цэлы год. 

Чытайце таксама: Школьнікі Магілёва і Магілёўскай вобласці сталі пераможцамі першага этапу конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom»

comments powered by HyperComments