«Невядомы Магілёў. Выстава фотаздымкаў 1941 — 44 гг.». Дапоўненая выстава вяртаецца ў Выставачную залу

9
Фота: Алесь Сабалеўскі

Музей гісторыі Магілёва, сумесна з калекцыянерам і сябрам установы культуры Алегам Давідам Лісоўскім, вяртаюць выставу «Невядомы Магілёў. Выстава фотаздымкаў 1941 — 44 гг.». Аб гэтым паведамилі ў прэс-цэнтры Магілёўскага гарвыканкама.

Выстава стала вынікам некалькіх гадоў руплівай працы па зборы і музеефікацыі выяваў Магілёва на фотаздымках, зробленых падчас Другой сусветнай вайны. Галоўная значнасць гэтых фотаздымкаў заключаецца ў тым, што на іх аказалася адлюстраванай гісторыя горада ў гады акупацыі, а таксама яго гістарычная архітэктурна-планіровачная структура — ужо пацярпелыя ад вайны, але ўсё яшчэ велічныя магілёўскія храмы, грамадскія установы і жылыя дамы, якія неўзабаве будуць назаўсёды страчаныя.

5
Месячник по наведению порядка проходит в Могилёве. Приглашаются все, кто хочет жить в чистом городе

Адміністрацыя Музея гісторыі Магілёва ўлічвае, што аўтары гэтых фотаздымкаў — салдаты-зваёўнікі, якія прынеслі на беларускую зямлю жудасную трагедыю, вайну, што знесла жыцці мільёнаў беларусаў. Пагэтаму падчас адбору фотаздымкаў яна кіравалася ў першую чаргу прынцыпамі навуковай і гістарычнай значнасці выяваў, што захавалі невядомыя раней фрагменты нашага мінулага, і ніякім чынам не дапускае трактовак, пры якіх выставу дадзеных фотаздымкаў можна было б суадносіць з пазітыўным адлюстраваннем вобразу салдата вермахта.

На выставе будзе паказаная ў першую чаргу трагедыя — трагедыя народаў, горада, і асобных людзей. І жыццё чалавека падчас гэтай трагедыі.

Дапоўненая новымі фотаздымкамі выстава адкрыецца 18 кастрычніка ў 11:00. Яна будзе працаваць да 3 снежня у выставачнай зале музея па вуліцы Болдзіна, 1.

8

Сохранить

Сохранить

comments powered by HyperComments