Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt.кантакт-2017». Старт абвешчаны

1

З 21 па 27 сакавіка ў Магілёве праходзіць XII Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt.кантакт», заснавальнікамі якога з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт і Магілёўскі абласны драматычны тэатр, паведамілі ў прэс-цэнтры тэатральнага форуму.

Art_postel_rec

Гэты форум створаны з мэтай развіцця і прапаганды тэатральнага мастацтва шляхам паказу лепшых сцэнічных твораў для моладзі тэатрамі розных краін, павышэння прафесійнага майстэрства ўдзельнікаў форуму і папулярызацыі тэатральнага мастацтва, выяўлення і падтрымкі творча адораных акцёраў і рэжысёраў, развіцця і ўмацавання міжнародных культурных сувязей, абмену духоўнымі і культурнымі каштоўнасцямі.

17
Анонс: Шоу-программа Музыкального театра «RADA»

Фестываль праводзіцца з 2006 года, і за гэты час ён стаў адной з самых значных і чаканых культурных падзей не толькі ў Магілёве, але і ва ўсёй тэатральнай прасторы Беларусі. Геаграфія форуму шырокая. За ўсе гады правядзення фестывалю на ім было паказана 168 спектакляў з 17 краін: Расіі, Украіны, Беларусі, Германіі, Славеніі, Польшчы, Малдовы, Арменіі, Ізраіля, Англіі, Італіі, Літвы, Латвіі, Казахстана, Эстоніі, Кыргызстана і Балгарыі. Спектаклі паглядзелі больш за 36 тысяч гледачоў, якія пазнаёміліся з выдатнымі ўзорамі класічнай і сучаснай драматургіі айчынных і замежных аўтараў, мастацтвам таленавітых рэжысёраў, акцёраў і сцэнографаў. На сцэне тэатра былі прадстаўлены спектаклі вядомых рэжысёраў сучаснага тэатра: Андрэя Магучага, Генадзя Трасцянецкага, Рымаса Тумінаса, Саўлюса Варнаса, Сяргея Пускепаліса, Мікалая Каляды, Рыгора Казлова і інш. У рамках спецыяльнай праграмы форуму свае майстар-класы правялі знакамітыя рэжысёры, артысты і педагогі: Анатоль Праўдзін, Сяргей Фядотаў, Юрый Васільеў, Людміла Мальцава, Мікалай Каляда, Рыгор Казлоў, Вячаслаў Іназемцаў, Андрэй Бібікаў і інш.

Сёлета ў рамках форуму гледачы ўбачаць 22 спектаклі 20 тэатраў з 10 краін свету (Расіі, Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы, Казахстана, Арменіі, Аўстрыі, Грузіі, ЗША). На форум запрошаны некалькі калектываў, якія ярка праявілі сябе на папярэдніх фестывалях, але аснову праграмы склалі ўсё ж новыя тэатры і творчыя групы.

comments powered by HyperComments