Мемарыяльная дошка ў гонар Пятра Лярскага з’явілася ў Магілёве

cof

est povod

Мемарыяльная дошка, якую размясцілі на будынку корпуса універсітэта імя Аркадзя Куляшова па вуліцы Першамайскай, прысвечана знакамітаму навукоўцу-краяведу Пятру Лярскаму. Месца абрана не выпадкова – менавіта ў гэтым будынку працаваў знакаміты на ўвесь былы Савецкі Саюз даследчык, з дня нараджэння якога прайшло ўжо сто год.

З прапановай увекавечыць памяць выбітнага навукоўца да гарадскіх уладаў звярнулася адміністрацыя універсітэта. Ініцыятыву падтрымала гарадская тапанімічная камісія. Пасля адбылося абмеркаванне і ўзгадненне с мясцовым кіраваннем архітэктуры і горадабудаўніцтва, а затым магілёўскі гарвыканкам адтрымаў дазвольны дакумент на выраб і ўсталяванне мемарыяльнай дошкі ад Мінстэрства культуры Беларусі. Яе аўтарам выступіў магілёўскі скульптар Андрэй Вераб’ёў.

Андрэй Вераб’ёў – магілёўскі скульптар, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыяй ГА «Беларускі саюз мастакоў»: «Праца заняла каля трох месяцаў. Я працаваў з Пятром Аляксеевічам на адной кафедры, і неяк так само сабой атрымалася, што я стварыў гэтую дошку. Была цікавая праца ў супрацоўніцтве з сынам Пятра Аляксеевіча, унукамі. Яны мне вельмі дапамаглі. І дзякуючы гэтаму дошка паўстала».

Пётр Лярскі пакінуў значны след у гісторыі Магілёва. Ён займаўся выкладчыцкай і навуковай дзейнасцю. Разам с Мікалаем Ратобыльскім падрыхтаваў і выдаў падручнік “Геаграфія” для студэнтаў педагагічных факультэтаў, які разышоўся па ўсяму Савецкаму Саюзу і некалькі разоў перавыдаваўся. Ён таксама аўтар шматлікіх выданняў, падручнікаў і кніг, прысвечаных прыродзе роднага краю, многія з якіх таксама шмат разоў перавыдаваліся. Навуковец быў у складзе Таварыства аховы прыроды, геаграфічным таварыстве СССР і Беларускай геаграфічнай суполке. У 2006 годзе Пётр Лярскі стаў лаурэатам прэміі Магілёўскага аблвыканкама “Чалавек года”. Ён памёр 25 кастрычніка 2013 года і пахаваны на Грузаўскіх могілках у Магілёве, пакінуўшы на зямлі багацейшы скарб – каштоўныя веды і вартых пераемнікаў сваёй працы.

Чытайце таксама:

Билеты на «M.@rt.кантакт-2018» появятся в продаже 18 января

Билеты на «M.@rt.кантакт-2018» появятся в продаже 18 января

comments powered by HyperComments