«Крохкія крокі скульптуры» ў Магілёве

4

Выстава «Крохкія крокі скульптуры» пачала працаваць у Магілёве. Куратарам выставачнага скульптурнага праекта выступае Уладзімір Конанаў, паведамілі ў прэс-цэнтры Магілёўскага гарвыканкама.

2
Районный фестиваль «Маковей» пройдёт возле «Голубой криницы»

“Скульптура на Магілёўшчыне набірае моц, што дае падставы спадзявацца на развіццё ў будучым. Пра гэта сведчаць і традыцыйны міжнародны пленэр па кераміцы «Арт-Жыжаль» у Бабруйску, і правядзенне рэспубліканскіх і міжнародных пленэраў у камяні ў Магілёве, і адкрыццё асабістай галерэі Андрэя Вераб’ёва, і вялікія дзяржаўныя замовы. Таксама і куратарская выстава Уладзіміра Конанава, якая ўжо становіцца традыцыйнай у ланцугу пералічаных дасягненняў. Яна ставіць сваёй мэтай не толькі ўзбудзіць публічную дыскусію, але зацікавіць таленавітую моладзь апантана працаваць на карысць роднага горада”.

Сёлетні праект аб’ядноўвае дзесяць творцаў: Вольгу Савіч, Уладзіміра Конанава, Карнея Аляксеева, Андрэя Вераб’ёва, Сяргея Сотнікава, Андрэя Чыгірова, Антона Ціханаўца, Сяргея Каледзюка, Аляксандра Мінькова і Сяргея Янчанка.

Акрамя скульптуры і аб’ектаў, аўтар праекта прадставіў свой «Дзённік беспрацоўнага скульптара» ў малюнках і акварэлях, які выкананы ў пасляаперацыйны перыяд і перыяд доўгай рэабілітацыі.

Паглядзець «Крохкія крокі скульптуры» можна ў гарадской выставачнай зале па вуліцы Болдзіна да 23 жніўня.

Сохранить

comments powered by HyperComments