“Чытаем па-беларуску” – праект для маленькіх беларусаў і ўсіх зацікаўленых

3

«Чытаем па-беларуску з velcom» – гэта сацыяльна-адукацыйная ініцыятыва, мэта якой  –  развіць цікавасць школьнікаў другіх-трэціх класаў да беларускай мовы і чытанню беларускай літаратуры. З 2015 года праект рэалізуе кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

111
Бесплатный мастер-класс по изготовлению жаворонков пройдет в могилевском музее этнографии
Art_postel_rec

У музеі гісторыі Магілёва сабралася больш за 100 школьнікаў горада. Настаўнікамі на незвычайным уроку беларускай мовы сталі брамнік Футбольнага Клуба «Днепр» Руслан Капанцоў, прадстаўнік прэс-службы клуба Андрэй Ільеня, а таксама пісьменніца Раіса Баравікова і тэлевядучы Юры Жыгамонт. Дзеці з цікавасцю удзельнічалі ў гутарках, адказвалі на пытанні і выконвалі невялічкія заданні. Увогуле ўсюды, дзе праводзіліся падобныя сустрэчы і заняткі, дзеці і дарослыя са шчырым захапленнем падтрымлвалі праект сваім удзелам.

«Чытаем па-беларуску з velcom» працягвае серыю інтэрактыўных урокаў у Магілёўскай вобласці. У лютым ініцыятыва ўжо прайшла ў Крычаве, Асіповічах, Горках і Бабруйску. Наперадзе – астатнія рэгіёны краіны, і кіраўнікі праекта плануюць працягваць павышаць цікаўнасць да беларускай мовы з дапамогай новых, займальных і адукацыйных мерапрыемстваў, над распрацоўкай якіх яны працуюць увесь час.

comments powered by HyperComments