«Апостал» Спірыдона Собаля з’явіўся ў Магілёве

16

Гэта знакавая падзея для горада, таму што раней у Магілёве не было ніводнай кнігі выдання Спірідона Собаля, паведамілі ў прэс-цэнтры Магілёўскага гарвыканкама. Зараз «Апостал», выдадзены ў 1632 годзе, ужо знаходзіцца ў Магілёве . На гэты момант адміністрацыя музея гісторыі горада завяршае неабходныя працэдуры для яго аплаты. І ўжо хутка любы жадаючы будзе мець магчымасць убачыць рэдкую кнігу.

Art_postel_rec

Спірыдон Собаль надрукаваў каля 25 выданняў. І вельмі часта ён двойчы, а нават і тройчы, друкаваў адны і тыя ж кнігі. Не з’яўляецца выключеннем і «Апостал». Зусім скора ў магілёўцаў і гасцей горада з’явіцца магчымасць не толькі паслухаць пра працу Спірыдона Собаля, але і ўбачыць адну з яго кніг.

Чытайце таксама: В Могилёве 1 декабря пройдут Свято-Георгиевские областные общеобразовательные чтения

comments powered by HyperComments