Анонс: Традыцыйная акцыя “Пішам пад дыктоўку”

10

Традыцыйная акцыя «Пішам дыктоўку» пачнецца 19 лютага у 13 гадзін ў Палацы культуры вобласці. Мерапрыемства прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага, паведаміла прэс-цэнтру Магілёўскага аблвыканкама начальнік аддзела культурна-дасугавай дзейнасці ўстановы Ала Кускова.

Art_postel_rec

Далучыцца да штогадовай традыцыі можа кожны жадаючы. Удзельнікам акцыі прапануюць напісаць пад дыктоўку ўрывак з твора Міхася Стральцова «Сена на асфальце». Чытаць тэкст будзе настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі №1 Ганна Бандарэнка.

иппаа
Фестиваль «Магутны Божа» пройдет в Могилеве с 26 июня

Пасля гэтага ўсіх удзельнікаў мерапрыемства запросяць у малую залу на святочную імпрэзу пісьменнікаў Беларусі. Тут магілёўцы змогуць пазнаёміцца з творчасцю паэтаў, празаікаў і публіцыстаў. Сярод іх – Аляксандр Казека, Віктар Арцем’еў, Вольга Бялова, Мікалай Барысенка, Віктар Кунцэвіч, Вольга Маленкова-Куляшова, Сяргей Украінка, Наталля Міхальчук, Марына Сліўко, Тамара Аўсяннікава і інш.

Арганізатарамi мерапрыемства выступаюць Палац культуры вобласці, клуб «Натхненне», грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны» і Магілёўскае аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

comments powered by HyperComments