За шматгадовую працу Указам Прэзідэнта адзначана супрацоўніца Сярэдняй школы №34

1
© Sputnik / Виктор Толочко

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2017 г. № 304 “За шматгадовую плённую працу, значны асабісты уклад у развіццё сістэмы адукацыі, навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення, падрыхтоўку навукова-педагагічных кадраў, арганізацыю аздараўлення дзяцей” медалём “За працоўныя заслугі” узнагароджана Беляева Галіна Мікалаеўна – намеснік дырэктара па вучэбнай  рабоце дзяржаўнай установы  адукацыі  “Сярэдняя школа № 34 г.Магілёва”.

наши люди
Звание заслуженного артиста Беларуси присвоено актеру Могилевского областного театра кукол
Art_postel_rec

Сярод вучняў Галіны Мікалаеўны – пераможцы прадметных алімпіяд, рэспубліканскага конкурсу даследчых работ па навучальных прадметах, лаурэаты прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2014, 2016 гг.), лаурэаты і дыпламанты ХХ і ХХІ Усерасійскіх юнацкіх чытанняў ім. У. І. Вернадскага (г. Масква), лаурэаты міжнароднага конкурсу навукова-даследчых работ “Проба пяра” (г. Навасібірск).

За час сваёй працы Галіна Мікалаеўна праявіла сябе як ініцыятыўны кіраўнік, укараняючы ў адукацыйны працэс прагрэсіўныя, інавацыйныя формы работы. Свае інавацыйныя распрацоўкі яна прадстаўляла на шматлікіх міжнародных, рэспубліканскіх і абласных канферэнцыях і семінарах, сярод якіх – ІІІ з’езд настаўнікаў і работнікаў адукацыі дзяржаў-удзельніц СНГ “Узаемадзеянне нацыянальных адукацыйных сістэм краін СНГ як фактар паляпшэння якасці адукацыі”, ІІІ Рэспубліканскі фестываль педагагічнага майстэрства, выніковая калегія Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і многія іншыя. Пад яе кіраўніцтвам укараняюцца новыя метады і формы грамадска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў.

Сохранить

comments powered by HyperComments