Штотыднёвая акцыя «Сёння ў нас беларускі чацвер» будзе праводзіцца ў бібліятэках Магілёва

Публічныя бібліятэкі горада штотыднёва будуць праводзіць акцыю «Сёння ў нас БЕЛАРУСКІ ЧАЦВЕР». Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры УК «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва».

Анонс: открыта подача заявок на конкурс скрипачей и виолончелистов им. М.Н. Солдатова

Кожны чацвер маленькія і дарослыя маюць магчымасць прыняць удзел у літаратурных акцыях, гульнях і жартоўных віктарынах на роднай мове, напісаць разам беларускі тэкст пад дыктоўку, праглядзець відэаролікі і беларускамоўныя мультфільмы, пазнаёміцца з вядомымі і невядомымі беларускімі аўтарамі і размаўляць на роднай мове.

Для ўсіх чытачоў будуць дэманстравацца выставы-парады, выставы-прэзентацыі, хіт-парады лепшых беларускіх часопісаў і кніжных навінак: «Любіць і чытаць сваё», «Чытай беларускае, каб жыць цікава і карысна!», «Беларускае дзіва» і іншыя.

Даведкі па тэл.: 45 33 53

comments powered by HyperComments