Прэзентацыя зборніка “Святло “Святліцы” адбылася ў бібліятэцы імя Пушкіна

4

На мерапрыемствы свае творы прэзентавалі аўтары тых вершаў і апавяданняў, якія ўвайшлі ў зборнік пад назвай “Святло “Святліцы”. Дарэчы, гэта ўжо пятая кніга, і друкуюцца у ёй творчыя працы як школьнікаў, так і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў. А сабраў усіх гэтых творцаў пад сваім крылом Гарадскі літаратурна-паэтычны клуб «Святліца».

Прыйсці ў клуб можа кожны, таму і ўзровень вершаў розны: нехта ўжо пяць гадоў піша і выдаецца ў зборніках, а хтосьці толькі пачынае свой творчы шлях. Але кожны тут можа разлічваць на падтрымку і дапамогу.

comments powered by HyperComments