Паказы «Маленькага прынца» прайшлі ў абласных цэнтрах з аглушальным поспехам

14

Напярэдадні мінулых выходных ў Магілёве адбылася прэм’ера анімацыйнага фільма «Маленькі прынц» у беларускай агучцы. Ініцыятыва агучыць мультфільм на беларускую мову і паказаць на вялікім экране належыць праекту «Беларускія ўікэнды» сумесна з velcom і «Атлант Тэлекам». Паказы адбыліся ў кінатэатры «Космас» з 1 па 3 верасня, пры гэтым усе тры дні мультфільм збіраў поўную залю. З-за высокай цікавасці магілёўцаў было вырашана арганізаваць яшчэ 21 сеанс у кінатэатрах «Радзіма» і «Космас», якія прайшлі на гэтым тыдні.

У межах праекта мультфільм паглядзела ўжо больш за 3 тысячы гледачоў, а трэйлер да яго ў сацыяльных сетках набраў больш за 600 тысяч праглядаў. Паралельна з паказамі мультфільма была перавыдадзена кніга «Маленькі прынц» на беларускай мове. Значная частка тыражу прызначана для перадачы ў бібліятэкі школ.

4
«Магілёўскія фанфары»: выстава Магілёўскай арганізацыі Беларускага Саюза мастакоў працуе ў Магілёве

Праект Андрэя Кіма падтрымала каманда сяброў і аднадумцаў, якія актыўна ўдзельнічаюць у пераўтварэнні замежных фільмаў у беларускамоўныя — гэта беларускія акцёры Павел Харланчук, Ганна Хітрык, Алесь Маўчанаў, Уладзімір Глотаў і Сяргей Жбанкоў. Вынік такой сумеснай дзейнасці – больш за 20 фільмаў у беларускай агучцы, сярод якіх “Таямніца Келлз”, “Пакуль ногі носяць” і “Кніга Ілая”.

“Маленькі прынц” – першы фільм, з якім “Беларускія уікенды» прыехалі ў рэгіёны. Прайшлі гэтыя паказы вельмі паспяхова – у кожным гораде арганізатары рабілі дадатковыя паказы. І пашыраць сферу і тэрыторыю дзейнасці праект плануе і далей.

Падрабязней пра паказы глядзіце ў відэасюжэце  ў суботу ў праграме «Нядзеля горада».

Сохранить

comments powered by HyperComments