“Мелодыі зімы” у Магілёўскай Ратушы

Фото © Аркадий Варламович

28 снежня ў Канферэнц-зале УК “Музей гісторыі Маглёва” (Ратуша) будзе праведзена святочнае мерапрыемства – канцэрт студыі вакала Магілёўскай абласной флармоніі пад кіраўніцтвам Людмілы Браілоўскай  “Мелодыі зімы”. Аб гэтым паведаміў дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў. У праграме канцэрта – класічныя і папулярныя творы.

aktsja
Волонтёры Красного Креста посетили детей в Могилёвской областной психиатрической больнице

Канцэрт пачнецца ў 19.00. Кошт квіткоў – 5 руб., набыць іх можна на касе Ратушы.

Людміла Браілоўская – вядомы ў рэспубліцы педагог, арганізатар і ідэйны натхняльнік Магілёўскай студыі класічнага вакала, чые выпускнікі – прызнаныя ў свеце майстры вакальнага мастацтва.

comments powered by HyperComments