«Маленькага прынца» у беларускай агучцы пакажуць у Магілёве

1

Праект «Беларускія ўікэнды», пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom, працягвае сваё турнэ па абласных гарадах з мультфільмам «Маленькі прынц». На гэты раз мультфільм, зняты па матывах аднаіменнай аповесці Экзюперы, пакажуць 1-3 верасня ў Магілёве.

ансамбль
Ансамбль «Весялуха» и дуэт баянистов «PRO-Bayan» произвели настоящий фурор в Астане

Прэм’ера французскага мультфільма па матывах рамана Антуана дэ Сэнт-Экзюперы ў беларускай агучцы з аглушальным поспехам адбылася ў Мінску, а праз месяц паказ з аншлагам прайшоў у Гродна. Мультфільм ў кінатэатры паглядзелі ўжо больш за 3,3 тыс. гледачоў, а трэйлер да яго ў сацыяльных сетках набраў больш за 600 тыс. праглядаў. Цяпер магчымасць пазнаёміцца з нашумелым «Маленькім прынцам» з’явілася і ў жыхароў Магілёва.

Мультфільм распавядае гісторыю дзяўчынкі і яе сяброўства з галоўным героем аповесці-казкі «Маленькі Прынц» — старым лётчыкам. Анімацыйны фільм будзе цікава глядзець як тым, хто ўжо чытаў твор Экзюперы, так і тым, хто яшчэ з ім не знаёмы. Перапляценне двух самастойных сюжэтаў мультфільма і кнігі ператвараецца ў цікавую і захапляльную гісторыю — адначасова сумную і светлую, казачна добрую і жыццёва шчырую.

2

Акрамя таго, у рамках праекта арганізатары «Беларускіх ўікэндаў», сумесна з кампаніяй velcom, перавыдалі кнігу «Маленькі прынц» у перакладзе Ніны Мацяш. Значная частка тыражу будзе перададзена ў бібліятэкі школ горада Магілёва.

Перавыданне кнігі «Маленькі прынц» з’яўляецца працягам шэрагу ініцыятыў velcom і «Атлант Тэлекам» па падтрымцы беларускай мовы. У 2017 годзе кампаніі сталі партнёрамі праекта «Беларускія ўікэнды», мэтай якога з’яўляецца пераклад і агучванне сусветна вядомых кінафільмаў на беларускую мову. У рамках супрацоўніцтва ўжо адбыліся паказы мультфільмаў «Таямніца Келза» і «Маленькі прынц», а таксама фільмаў «Кніга Iлая» і «Пакуль ногі носяць». Іх персанажы размаўляюць галасамі вядомых беларускіх акцёраў: Ганны Хітрык, Святланы Цімохінай, Паўла Харланчука, Сяргея Жбанкова і іншых.

У Магілёве паказы мультфільма «Маленькі прынц» пройдуць 1-3 верасня ў кінатэатры «Космас» (Пушкінскі пр-т, 10). Пачатак сеансаў: 1 верасня — ў 18:00, 2 і 3 верасня — ў 16:00. Білеты можна набыць у касах кінатэатра, а таксама анлайн. Падрабязнасці на kinakong.by.

Сохранить

comments powered by HyperComments