«Магілёўскія фанфары»: выстава Магілёўскай арганізацыі Беларускага Саюза мастакоў працуе ў Магілёве

4

Адкрыццё выставы Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага Саюза мастакоў «Магілёўская фанфара» адбылося 30 жніўня ў Выставачнай зале. Яна прысвечана 750-годдзю Магілёва. У «Магілёўскай фанфары» прымаюць удзел 28 мастакоў з Магілёва і вобласці, іх творы выкананы ў самых розных тэхніках і мастацкіх стылях.

1 2

Па словах Андрэя Вераб’ёва, старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага Саюза мастакоў, каб увайсці ў склад Беларускага саюза мастакоў, трэба жыць мастацтвам. Трэба з дзяцінства вучыцца і атрымаць вышэйшую мастацкую адукацыю – і гэта будзе значным крокам у напрамку здяйснення мары і станаўленню на шлях жыцця, які абрала сэрца. Мастакі жывуць як хочуць, як могуць, як любяць і ў гэтым сэнсе яны свабодныя і шчаслівыя. Але ня трэба забываць і аб адваротнай старане такога свабоднага жыцця, больш прыземістай і празаічнай — грашовай.

3 5

Творцы магілёўскай арганізацыі спадзяюцца на ўвагу гарадскіх і абласных уладаў. На тое, что музеі Магілёва мусяць папаўняць свае фонды ў першую чаргу з дапамогай магілёўскіх мастакоў і творцаў, якія жывуць тут і рассказваюць пра сённяшняе жыццё нашага рэгіёна, дазваляючы ім яшчэ шырэй прадставіць моц магілёўскіх талентаў.

7 6

Пазнаёміцца з карцінамі магілёўскіх мастакоў можна да 17 верасня ў Выставачнай зале (вуліца Болдзіна, 1а). Працоўны час — з 11.00 да 19.00. Выходныя: панядзелак і аўторак.

Фото автора

Сохранить

Сохранить

comments powered by HyperComments