Праект «Кава па-беларуску» з’явiўcя ў Магiлёве

Хто, калі не мы самі, зможа паклапаціцца аб захаванні роднай мовы і культуры? Так вырашылі вучні школы 35 і ўзнялі вывучэнне беларускай мовы на новы ўзровень. Сумеснымі намаганнямі яны стварылі новы праект — «Кава па-беларуску».

«Кава па-беларуску» — гэта праект, у якім ініцыятыву ў свае рукі ўзялі самі школьнікі, вядома, не без дапамогі настаўнікаў. Спачатку гэта планавалася як проста ўрок з кубкам кавы, з гутаркамі і апавяданнямі, але пазней 10-класнікі зразумелі: трэба выходзіць на новы ўзровень. Разам з кіраўніком праекта Ірынай Яўгеньеўнай, школьнікі накіраваліся ў кавярні Магілёва, каб там атрымліваць асалоду ад гутарак на беларускай мове і размаўляць аб вялікім.

Для таго, каб прыцягнуць больш увагі да роднай мовы, школьнікі завялі старонку ў Instagram «kavapabelarysky», дзе чытаюць свае любімыя творы беларускіх класікаў.

«Гэты праект паказаў, што нашым дзецям нельга сёння навязваць свае метады навучання. Дзецi тэхнiчнага стагоддзя патрабуюць новых захапленняў, новых форм працы. Яны шукаюць и папулярызуюць сябе ў Iнтэрнэце, таму мы вырашылi знайсцi вось такую цiкавую форму», — падзялiлася кiраўнiк праекта i настаўнiца вучняў Iрына Рыгор’ева.

Як заўважылі настаўнікі, гэты праект дапамагае не толькі вывучаць беларускую мову, але і разбурыць псіхалагічны бар’ер.

2 3 4 5 6 1

comments powered by HyperComments