Анонс: экспазіцыя «Невядомы Магілёў» адкрыецца ў Музеі гісторыі Магілёва

Фото etoretro.ru

У музеі гісторыі Магілёва 25 студзеня ў 17.00 адкрыецца ўнікальная экспазіцыя «Невядомы Магілёў. Выстава фотаздымкаў 1941-44 гг.», паведаміў дырэктар установы культуры Аляксей Бацюкоў.

Выстава стала вынікам некалькіх гадоў руплівай працы па зборы і музеефікацыі выяваў Магілёва на фотаздымках, зробленых падчас Другой сусветнай вайны. Галоўная значнасць заключаецца ў тым, што на іх аказалася адлюстраванай гісторыя горада ў гады акупацыі, а таксама яго гістарычная архітэктурна-планіровачная структура – ужо пацярпелыя ад вайны, але ўсё яшчэ велічныя храмы, грамадскія установы і жылыя дамы, якія неўзабаве будуць назаўсёды страчаныя.

Анонс: открыта подача заявок на конкурс скрипачей и виолончелистов им. М.Н. Солдатова

Фотаздымкі былі зробленыя пераважна салдатамі вермахта. Самыя раннія з іх адносяцца да чэрвеня 1941 года — гэта аэрафотаздымкі, зробленыя ў першыя дні вайны самалётамі-выведнікамі.

«Адміністрацыя Музея гісторыі Магілёва ўлічвае, што аўтары гэтых фотаздымкаў — салдаты-зваёўнікі, якія прынеслі на беларускую зямлю жудасную трагедыю, вайну, што знесла жыцці мільёнаў беларусаў, — адзначыў Аляксей Бацюкоў. — Таму падчас адбору фотаздымкаў мы кіраваліся прынцыпамі навуковай і гістарычнай значнасці выяваў, што захавалі невядомыя раней фрагменты нашага мінулага, і ніякім чынам не дапускаем трактовак, пры якіх выставу дадзеных фотаздымкаў можна было б суадносіць з пазітыўным адлюстраваннем вобразу салдата вермахта. На выставе будзе паказаная, ў першую чаргу, трагедыя народаў, горада, і асобных людзей, жыццё чалавека падчас гэтай трагедыі».

Выставу можна будзе паглядзець у музеі да 26 лютага.

comments powered by HyperComments