Дзень роднай мовы адзначылі супрацоўнікі Магілёўскай мытні

1

Мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, які штогоддзя адзначаецца 21 лютага, прайшло ў Магілёўскай мытні. Любімыя вершы беларускіх паэтаў прачыталі супрацоўнікі гэтай установы.

2

Прыклад паказала кіраўніцтва. Так, начальнік Магілёўскай мытні Леанід Досаў прачытаў адзін з вершаў паэта-франтавіка Аляксея Пысіна. У выкананні магілёўскіх мытнікаў прагучалі вершаваныя творы Я.Купалы, М.Багдановича, А.Ставера і іншых беларускіх паэтаў.

3

Iнфармацыйная падтрымка гэтага мерапрыемства была забяспечана супрацоўнікамі Установы культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна», якія зрабілі агляд гісторыі ўзнікнення гэтага свята, а таксама вытокаў беларускай мовы.

Фота прэс-цэнтра Магілёўскай мытні

comments powered by HyperComments