Анонс: Адборачны тур конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці «Магілёўскія зорачкi»

10

У мэтах стварэння ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу навучэнцаў, выяўлення і падтрымкi таленавітай моладзі, папулярызацыi творчасці беларускіх аўтараў і выканаўцаў, патрыятычнага выхавання моладзі сродкамі роднай мовы будзе арганiзавана правядзенне гарадскога конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці «Магілёўскія зорачкi».

Заснавальнікамі конкурсу з’яўляюцца ўпраўленне адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама, дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці «Эверэст» г. Магілёва».

6
Открытие «Магілёўскай скарбонкі» состоялось

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, спецыяльнай і дадатковай адукацыі горада Магілёва ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў уключна.

Адборачны тур пройдзе 29-30 сакавіка.

Пераможцы вызначаюцца па наступных намінацыях:

  • саліст-вакаліст (эстрадныя спевы);
  • саліст-вакаліст (народныя спевы);
  • вакальныя ансамблі (эстрадныя спевы);
  • вакальныя ансамблі (народныя спевы);
  • майстар мастацкага слова;
  • чытальнікі.

Прозвішчы пераможцаў конкурсу будуць размешчаны на сайце дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці «Эверэст» г.Магілёва» (ddut-everest.ucoz.ru) 30 сакавіка 2017 года.

Размяшчэнне на сайце з’яўляецца афіцыйным запрашэннем на фінальны этап конкурсу.

Фінальны этап конкурсу пройдзе 1 красавіка ў 14.00.

comments powered by HyperComments