За шматгадовую працу Указам Прэзідэнта адзначана супрацоўніца Сярэдняй школы №34

1
© Sputnik / Виктор Толочко

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2017 г. № 304 «За шматгадовую плённую працу, значны асабісты уклад у развіццё сістэмы адукацыі, навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення, падрыхтоўку навукова-педагагічных кадраў, арганізацыю аздараўлення дзяцей» медалём «За працоўныя заслугі» узнагароджана Беляева Галіна Мікалаеўна — намеснік дырэктара па вучэбнай  рабоце дзяржаўнай установы  адукацыі  “Сярэдняя школа № 34 г.Магілёва”.

наши люди
Звание заслуженного артиста Беларуси присвоено актеру Могилевского областного театра кукол

Сярод вучняў Галіны Мікалаеўны — пераможцы прадметных алімпіяд, рэспубліканскага конкурсу даследчых работ па навучальных прадметах, лаурэаты прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2014, 2016 гг.), лаурэаты і дыпламанты ХХ і ХХІ Усерасійскіх юнацкіх чытанняў ім. У. І. Вернадскага (г. Масква), лаурэаты міжнароднага конкурсу навукова-даследчых работ «Проба пяра» (г. Навасібірск).

За час сваёй працы Галіна Мікалаеўна праявіла сябе як ініцыятыўны кіраўнік, укараняючы ў адукацыйны працэс прагрэсіўныя, інавацыйныя формы работы. Свае інавацыйныя распрацоўкі яна прадстаўляла на шматлікіх міжнародных, рэспубліканскіх і абласных канферэнцыях і семінарах, сярод якіх — ІІІ з’езд настаўнікаў і работнікаў адукацыі дзяржаў-удзельніц СНГ «Узаемадзеянне нацыянальных адукацыйных сістэм краін СНГ як фактар паляпшэння якасці адукацыі», ІІІ Рэспубліканскі фестываль педагагічнага майстэрства, выніковая калегія Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і многія іншыя. Пад яе кіраўніцтвам укараняюцца новыя метады і формы грамадска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў.

Сохранить

comments powered by HyperComments