Абласны этап рэспубліканскага конкурсу “Жывая класіка” прайшоў у Магілёве

класика

“Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе i краiну!” – пад такім дэвізам праходзіць самы маштабны рэспубліканскі конкурс сярод юных чытальнікаў “Жывая класіка”. 16 траўня ў Магілёве прайшоў абласны этап творчага спаборніцтва, у якім прынялі ўдзел школьнікі з усёй Магілёўшчыны.

“Жывая класіка” – гэта конкурс, які аб’ядноўвае ўсіх школьнікаў краiны. Задача удзельнікаў: падзяліцца сваімі чытацкімі адкрыцьцямі i прачытаць услых з выразам любы твор.  Самыя таленавітыя школьнікі рэгіёну паказалі гледачам, што чытанне – гэта зусім не сумна. Усяго ў раённых этапах конкурсу прынялі ўдзел амаль 2 тысячы юных чытальнікаў. Да абласнога этапу дайшлі 44 чалавекі. Выбар твораў быў шырокі: ад дзіцячай літаратуры да сур’ёзнай прозы як на беларускай, так і на рускай мове..

Выступленні юных чытальнікаў ацэньваюцца кампетэнтным журы па наступных крытэрыях: глыбіня пранікнення ў вобраз і сэнс, выбар тэксту твора, артыстызм выканання. Лідар абласнога узроўня зможа прыняць удзел у рэспубліканскім этапе конкурсу і выступіць у Полацку на Дне беларускага пісьменства. Пераможцаў конкурсу «Жывая класіка» чакае пуцёўка у Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня”.

comments powered by HyperComments