Прэзентацыя кнігі «“Рускай Бібліі” Францыска Скарыны – 500 гадоў»

7
Когда:
28.03.2017 @ 12:00
2017-03-28T12:00:00+03:00
2017-03-28T12:15:00+03:00
Где:
ЦНБ НАН Беларусі
Мінск
вул. Сурганава
15
Контакт:
Аляксандр Груша
+ 375 17 284 14 28

У рамках прэзентацыі пройдзе адкрыццё кніжнай выстаўкі «Спадчына Францыска Скарыны: погляд праз 500 гадоў».

На выставе прадстаўлены факсімільныя кнігі Францыска Скарыны, арыгінальныя выданні яго паслядоўнікаў, а таксама дасягненні айчыннага скарыназнаўства апошняга стагоддзя. Экспазіцыя ўтрымлівае легендарны зборнік «400-лецьце беларускага друку», выдадзены Інстытутам беларускай культуры ў 1926 годзе, арыгінал «Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі» Вацлава Ластоўскага і ўнікальную брашуру «Мова выданняў Францішка Скарыны» Язэпа Воўка-Левановіча з дарчым надпісам іншаму мовазнаўцу Канстанціну Пушкарэвічу. Змяшчаюцца матэрыялы і сёлетніх юбілейных выданняў.

Асобны стэнд прысвечаны пачатку кірылічнага кнігадрукавання ва Усходняй Еўропе. Жамчужыны выставы – віленскія кірылічныя выданні XVI стагоддзя з друкарскага дома Мамонічаў. Акрамя таго, на выставе экспануюцца іншыя работы аўтараў, якія прэзентуюць выданне.

comments powered by HyperComments